Дзякуй усім, хто далучыліся да стварэння беларускай бібліятэкі - сваімі кнігамі і парадамі. Тут вы можаце пабачыць спіс кніг📚, што знаходзяцца ў прасторы «On The Same Page», і якія вы можаце ўзяць пачытаць.

Каб удакладніць наяўнасць, напішыце адміністратар_цы «On The Same Page» у direct і прыязджайце з 12:00 да 22:00 штодзённа.

✔️ Кошт карыстання кнігай на тыдзень — 20 лары, на месяц — 25 лары. Падрабязней чытайце тут. Таксама неабходна будзе пакінуць дзепазіт у памеры 40 лары, які пасля вам вяртаецца. Гэта мера дазваляе арганізатар_кам не страціць каштоўныя экзэмпляры бібліятэкі.

Прастора «On The Same Page» знаходзіцца ў цэнтры Тбілісі і, таму дабрацца будзе лёгка.

Тут цёпла, утульна і атмасферна — можна спакойна выбіраць кнігу ці застацца пачытаць за кубачкам гарбаты (ці келіхам віна).

Добрага чытання!

Кнігі ў «On The Same Page»

я разм

“Гендарная” паліца

”Народная” бібліятэка беларусаў Тбілісі